Як бывала раней, не галёкае...

Як бывала раней, не галёкае
Паравоз між бяроз:
– На Глыбокае!!!
Цеплавоз толькі сумна завые
Свае фразы цягуча-глухія,
I дарэмна выцягваеш шыю,
Каб убачыць над дрэвамі дым
I сябе ў дыме тым
Маладым.

Янусь Малец