Я дзяжурны па станцыі...

я дзяжурны па станцыі
на рэальнай чыгунцы — там дзе рэйкі і шпалы
там дзе таварнякі цяжка гружаныя
з двух бакоў шчыльна атачылі твой экспрэс
які ляціць з Полацка
у зіхатлівую калядную Вільню

ліхтар у руках мігціць —
упрошвае таварнякі раступіцца
вызваліць шлях экспрэсу
у якім імчыцца да мяне мая каханая

Вільня, 2001
Алесь Аркуш