Вакзал

Загрукочуць у ноч цягнікі,
Новай страты агеньчык распаляць.
А ў акне адзінокай рукі
Птушанятамі свецяцца пальцы.

Кожны думае: толькі яму
Гэтак сумна жанчына махала.
Толькі-толькі яму аднаму
На расстайным пероне вакзала.

Навум Гальпяровіч