Трывожны досвітак. Вагон...

Трывожны досвітак. Вагон.
І рэек выгнутыя стрэлы.
А ў цішыні далёкай стрэлы,
І жудасны забыты сон.

Куды імкнецца гэты шлях?
Ды чую: не грукочуць колы.
І ў полі, сцішаным і голым,
Дыміцца роспаччу зямля.

Навум Гальпяровіч