Спявая Таварная

Як маятнік толькі што сем наматае
І фыркне кур’ерскі цягнік,
Знаёмая праца мяне зноў вітае,
Вітаюць пакгауз сябры і агні.
Прывычна бяру маю верную тачку
І рушу яе ў вагон.
Сягоння пагода такая ўдзячная,
Сягонняшні дзень – звон!
Ах, колькі хлапцоў тут вясёлых, бадзёрых!
Люблю я хлапцоў, люблю цягнікі,
Таму што працую супольна штодзённа
Ў брыгадзе ўдарнікаў жвавых такіх.
*
Калі ж паравоз
Прагудзе трывожна,
Цягнік праімчыць
Між зялёных ніў,
Праходжу я ў думках ізноў
Па ўзбярэжах,
Па тых,
Што прайшоў я
Ў суровыя дні...
Празвоняць вагоны,
Рассцеліцца дым...
Цягнік паімчыць
Сваім ходам!..
Праходзяць гады так
Адзін за другім,
Адны за другімі
Натхнёныя годы!..
Вось знікне цягнік
За лес, за кусты,
Апошні раз крыкне:
– Бывайце!..
Удумліва звоняць, гудуць правады...
Спявая Таварная станцыя!

Павел Пруднікаў