Развітанне

Апошні позірк вокамгненны,
Вакзал, цягнік, узмах рукой,
Крывёй напоўненыя вены,
Твой пульс і страчаны спакой...
Пакута развітання — гэта
Маўчанне, жэстаў мітусня.
Змяніць бы разам сродкі, мэты...
Няма ўжо часу, каб мяняць.
Гудок разносіцца ў паветры...
Мо, мы спаткаемся яшчэ,
Але пакуль праз кіламетры
Чыгунка, быццам Стыкс, цячэ.

Аляксей Арцёмаў