Раз'езд

На хваробы і на стрэсы
Скардзяцца, нібы сябрам,
Міжнародныя экспрэсы
Прыгарадным цягнікам.

Тыя ж, ловячы начамі
Жах згрызот-турбот чужых,
Толькі лыпаюць вачамі
На пуцях на запасных.

І ніхто з іх не пакажа
Татуіроўку ля бакоў:
«Сдесь седели маша, Яша
Плюс прикрасная любов!»

Не пакажа ім такое,
Ад чаго б любы экспрэс
Заківаў бы галавою:
“Да чаго дайшоў прагрэс…”

Не пакажа, не раскажа,
Як грыміць працоўны люд, —
Тым, хто толькі баіць Баем,
Сам жыве і не шманае, —
Свій выносячы прысуд.

І якія інтарэсы
Сёння мае чалавек,
Міжнародныя экспрэсы
Не пазнаюць за свой век.

Магістральная сустрэча.
Каго першым прапусціць?
Вунь ён, прыгарадны, крэкча,
Міжнародны вунь ляціць.

Анатоль Грачанікаў