Прычапны вагон

Вось-вось
Загрукоча курортны вагон.
За мною не кінешся ты наўздагон.

Мне весела,
Чуеш ты, — весела мне
Глядзець, як распухлі агні ў тумане,

Як слёзна цалуюць
Каханкі мужчын
Апошні разок на курортны ўспамін,

Як ліверны
Дзядзька частуе ката,
А колы стракочуць: тра-та, тра-та-та!

Пяршыць
Ад гаркоты таемнай віны:
Дадому нясецца вагон прычапны.

Анатоль Грачанікаў

проста супер!

проста супер!