Перад закрытым пераездам

Яшчэ цягнік і не відзён,
Не кружыць пыл клубамі,
А ўжо чырвоным вокам ён
Нацэліўся, шлагбаўм.

І вока, быццам бы крывёй
Бычынаю наліта,
Глядзіць упартым зіркам: “Стой!” –
Дарога перакрыта!

А мо праскочыць бы?.. Але ж...
Не рушаць сцен ілбамі.
Хоць і хацеў бы – не нырнеш
Пад спушчаны шлагбаўм.

На скрыжаваннях лют і строг
Ён – вартавы закону.
А колькі ж іх, людскіх дарог,
Крыжуецца штодзённа!

І колькі ж там душэўных спрэс
Здараецца аварый!..
Шкада, што гэты пераезд
Нічым не закрывае...

Алесь Бачыла