На слонімскім вакзале

На слонімскім вакзале
Гудзелі цягнікі:
У свет нас праважалі
Бацькі і не бацькі.

І радасцю і жалем
З бліскучых пліт палог
Вышэў, нібы скрыжалі,
Нізеў, нібы парог.

Слязу ўціралі маці
З нявыспаных вачэй,
З рук бацькі сідар хваціш –
Цяжкі, ды з ім – лягчэй,

І на любым паўстанку,
На станцыі любой
Лягчэй, калі ў світанку
І ў вечар друг з табой;

Лягчэй, калі хусцінкай,
Што ў свеце ўсіх мілей,
Махне табе дзяўчынка
З-за матчыных плячэй.

На слонімскім вакзале,
Адкуль, нібы ў вякі,
У свет нас праважалі
Бацькі і не бацькі.

Алег Лойка