Хутчэй, цягнік, хутчэй, цягнік, хутчэй!..

Хутчэй, цягнік, хутчэй, цягнік, хутчэй!
Хоць я тваёй не пазайздрошчу долі,
Дазволь схавацца ад людскіх вачэй,
Бо ад сябе я не ўцяку ніколі.
Ужо не будзе на душы лягчэй,
Але зусім не прагну я збавення.
Прашу цябе: “Да станцыі Натхнення
Хутчэй, цягнік, хутчэй, цягнік, хутчэй!”

Таццяна Зіненка