Гадзiну стаю ў калiдоры вагона...

Гадзiну стаю ў калiдоры вагона:
Панурая цемра. Нiбыта шчэ Бог
Марудзiць з работай.
Аблогай зашклёны
Нудзiцца вагон мiж бясконцых дарог.
Гадзiну гайдаюся ў сцятым чаканнi,
У простым чаканнi:
калi паплыве
Той першы агеньчык
станцыйны,
свiтальны,
Усмешку стаiўшы
ў сталёвым брыве.

Алесь Касцень