Чыгунка

Ў два рады між палёў
Роўна рэйкі ляглі,
Рэжуць нетры лясоў,
Точаць грудзі зямлі.

Дзе стралою ляцяць,
А дзе дужкай бягуць
Цераз горы і гладзь,
Смела рэчкі сякуць.

Эх і быстры ж той гон!
Толькі пыхкае дым.
За вагонам вагон
Мчыцца змеем ліхім.

Мчыцца ўночку і ў дзень,
Толькі поле дрыжыць.
Так ні конь, ні алень,
Ні арол не ляціць.

Якуб Колас