Будкі чыгуначнай сілуэт...

Будкі чыгуначнай сілуэт
Недзе пад кронамі дрэў адзінокіх...
Цёплая сінь краявідаў высокіх,
Быццам адтуліна ў чорны сусвет.

Рэйкі і шпалы. На гэтым шляху
Пыл, настальгія, халодныя рукі.
Цёплыя фарбы і ціхія гукі,
Пах адзіноты і вечнасці гул.

Будка. Шлагбаўм. І колаў туга,
Што пралятаюць імкліва і гучна...
Раптам душа паслізнецца балюча,
Быццам на снезе рыплівым нага.

Навум Гальпяровіч