Будка 175

Паміж узгоркаў дзве сталёвых змейкі –
Упоперак іх крэпяць шпалаў рэйкі.
Па бакох высокія стаўбы…
Пераезд. Рагаткі тры са дроту,
Па сцянах сляды шрапнеляў, шроту, –
То сляды мінуўшай барацьбы…
Ой, калісьці тут звінелі пчолы,
Жвава кулямёт страляў вясёлы,
Змагалася ваяцкая сям’я…
А цяпер навокал спее збожжа,
Ля крыніцы чырванее рожа,
Бо крывёй напоена зямля…

Алесь Смаленец (Ружанец-Ружанцоў)